28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контрразведка Вялікабрытаніі занялася пошукамі расейскіх шпіёнаў

1
Контрразведка Вялікабрытаніі занялася пошукамі расейскіх шпіёнаў

Брытанская контрразведка актывізуе пошук і сачэнне за супрацоўнікамі расейскіх спецслужбаў, якія працуюць у Вялікабрытаніі.

Аб гэтым піша выданне The Times, паведамляе ZN.ua.

«Высокапастаўленыя крыніцы ў службах бяспекі кажуць аб змене палітыкі ў дачыненні да расейскіх выведнікаў, якія працуюць у краіне. Кіраўнікам MI5 і MI6 было загадана ўзмацніць назіранне за агентамі на вуліцах Лондана», - піша выданне.

Паводле звестак газеты, сёння, 23 лютага, прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран афіцыйна аб'явіў аб змене палітыкі ў дачыненні да расейскіх выведнікаў падчас выступу ў палаце абшчын брытанскага парламента.

Аб узмацненні захадаў барацьбы з працай расейскіх спецслужбаў кажа той факт, што контрразведка MI5, разведка MI6 і кіраванне ўрадавай сувязі пры МЗС Вялікабрытаніі, абвясцілі аб наборы рускамоўных супрацоўнікаў.

Кіраўнік Мінабароны Вялікабрытаніі Майкл Фэллон 19 лютага зрабіў самую жорсткую заяву ў дачыненні да Расеі, параўнаўшы Расею з «Ісламскай Дзяржавай», у сутнасці назваўшы Крэмль тэрарыстамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках