28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гародніна і садавіна цягам месяца падаражэлі амаль на 20%

2
Гародніна і садавіна цягам месяца падаражэлі амаль на 20%

У студзені ў Менску больш за ўсё падаражэлі гародніна, ровары, матацыклы і паслугі міжнароднага чыгуначнага транспарту.

Пра гэта паведамілі ў галоўнай статыстычнай управе сталіцы, піша БелаПАН.

Больш за ўсё падаражэлі гародніна - на 18,6%; садавіна - на 16,7%; гарбата - на 8,5%; кансервы рыбныя - на 6,8%.

На шэраг прадуктаў кошты знізіліся: на мяса і птушку - на 0,9%; каўбасныя вырабы і вэнджаныя прадукты - на 0,2%; крупы і бабовыя - на 0,3%; сыры - на 0,1%; тытунёвыя вырабы - на 0,01%.

Кошты нехарчовых тавараў у студзені ў параўнанні са снежнем выраслі на 3,4%. Больш за ўсё падаражэлі ровары і матацыклы - на 21%; бензін - на 4,6%; медыкаменты - на 4,3%; бытавыя электратавары - на 4,2%.

Платныя паслугі насельніцтву ў студзені ў параўнанні са снежнем падаражэлі на 3,7%. Больш за ўсё кошты выраслі на паслугі міжнародных чыгуначных стасункаў - на 17,8%; паветранага транспарту - на 16%; бытавыя - на 6,7%; санаторна-аздараўленчыя - на 6,1%; жыллёва-камунальныя - на 5,3%, у тым ліку электразабеспячэння - на 5,8%, газазабеспячэння - на 4,8%, водазабеспячэння - на 3,9%, ацяплення і тэхабслугоўвання жылых памяшканняў - на 5,8%.

На 2,8% знізіліся кошты квіткоў у тэатры, на канцэрты і турыстычныя паслугі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках