27 красавiка 2024, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Re1ikt запісаў новы альбом у Польшчы

1

Менскі рок-гурт Re1ikt вярнуўся з Польшчы, дзе ў Studio-X у Ольштыне працаваў над чацвёртым студыйным дыскам.

Пра гэта музыкі паведамілі сайту charter97.org.

Цягам тыдня яны запісалі 14 новых песень для будучага альбому. Акрамя аўтарскіх кампазіцый, Re1ikt падрыхтаваў і некалькі аўтарскіх апрацовак беларускіх народных песень. У працы над некаторымі творамі ўзяў удзел уладальнік Studio-X вядомы польскі прадзюсер Марцін Кілбашэўскі.

Пра запіс новага альбома музыкі Re1ikt знялі невялікі дакументальны ролік.

«Мы доўга і старанна рыхтаваліся да запісу новага дыска: прадумвалі канцэпцыю, аналізавалі аранжыроўкі, рабілі дэма-запісы, - распавядае лідар і бубнач Re1ikt Аляксандр Дземідзенка, - у нас атрымалася ўзбагаціць гучанне песень з дапамогай шматлікіх гітар і гітарных узмацняльнікаў, эфектаў, перкусійных і духавых інструментаў. Песні атрымаліся вельмі цікавыя і адначасова лёгкія для ўспрымання, меладычныя. Таму наша бачанне этна- і рок-музыкі, наш абноўлены стыль, абавязкова спадабаюцца як даўнім прыхільнікам гурту, так і новай аўдыторыі».

Запіс на Studio-X - узнагарода Re1ikt за першае месца на польскім фестывалі Rockwisko Hajnowka. Таксама беларускія музыкі атрымалі тады прыз глядацкіх сімпатый.

Папярэдні альбом гурту Re1ikt «Рэкі прабілі лёд» выйшаў на лэйбле «Вігма» ў 2011 годзе. У 2012 годзе ён стаў бестселерам сярод беларускіх выканаўцаў. Рэліз новага альбома Re1ikt запланаваны на восень. Ён мае рабочую назву «Лекавыя травы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках