28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыстая страта прадпрыемстваў Менска за год вырасла ў 2,4 разы

1
Чыстая страта прадпрыемстваў Менска за год вырасла ў 2,4 разы

Сума чыстай страты арганізацый Менска за 2014 склала 6 трлн 399,800 млрд рублёў.

Гэта ў 2,4 разы больш, чым за 2013 год, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўную статыстычную ўправу сталіцы.

Паводле вынікаў мінулага года стратнымі выявіліся 277 арганізацый (16,1% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца). За 2013 са стратамі працавала 181 арганізацыя (10,5%).

Удзельная вага стратных арганізацый склала: у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы - 10% (у 2013 годзе - 5%); у прамысловасці - 25,2% (16,2%); будаўніцтве - 16% (9,8%); гандлі - 22,1% (12,8%); гатэлях і рэстаранах - 19,7% (13,6%); на транспарце - 17,5% (10,8%); у сувязі - 10% (10%); фінансавай дзейнасці - 12,5% (12,5%); у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і надання паслуг спажыўцам - 6,9% (4,5%); у адукацыі - 12,5% (10,4%); ахове здароўя і сферы надання сацыяльных паслуг - 12,5% (12,5%); сферы надання камунальных паслуг - 12,4% (13,3%).

Рэнтабельнасць продажаў за 2014 склала 7% і павялічылася ў параўнанні 2013 годам на 0,8 адсоткавага пункта. За снежань 2014 года рэнтабельнасць продажаў склала 6%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках