28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жодзінскі суд пяць месяцаў хаваў ад праваабаронцаў матэрыялы справы

2
Жодзінскі суд пяць месяцаў хаваў ад праваабаронцаў матэрыялы справы

Пры гэтым у праваабаронцаў ёсць толькі пяць дзён на падрыхтоўку заўваг аб пратаколе судовага паседжання.

Толькі праз пяць месяцаў і два дні, 18 лютага 2015 года, Жодзінскі суд даў магчымасць заяўнікам паводле справы забароненага ў верасні пікету ў падтрымку Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў азнаёміцца са справай і пратаколамі судовага паседжання.

Пры гэтым, суддзя Таццяна Трапашка, падчас асабістай сустрэчы з адным з заяўнікаў, праваабаронцам Аляксеем Лапіцкім адзначыла, што для падрыхтоўкі заўваг на пратакол, згодна з Грамадзянска-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, адпускаецца роўна тры дні, піша by.prava-by.info.

Падчас дыскусіі што да верагоднасці падаўжэння тэрмінаў падачы заўваг на пратакол прадстаўніца суда дала ясна зразумець, што парушаць ГПК і працэсуальныя тэрміны дапускаецца не ўсім. Напрыклад, суддзям гэта дазволена.

У выніку перамоваў суддзя Таццяна Трапашка, якая вынесла адмоўныя пастановы (прыватнае вызначэнне і пастанову) паводле скаргі праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Святланы Лапіцкай на неправамерныя дзеянні службовых асоб Жодзінскага гарвыканкама і іншых устаноў, якія забаранілі і чынілі перашкоды ў правядзенні мірнага сходу (пікетавання), пагадзілася падоўжыць тэрмін для падачы заўваг на пратакол на 5 дзён - да серады, 25 лютага 2015 года.

Аляксей Лапіцкі мяркуе, што гэтая сітуацыя паказальная.

«Жодзінскі суд дазваляе сабе больш за пяць месяцаў замест аднаго дня па ГПК падрыхтоўку належных пратаколаў, а таксама матэрыялаў справы наогул, якія немагчыма было атрымаць праз канцылярыю і сакратарыят у судзе ўвесь гэты час.

Пры гэтым, заяўнікам для азнаямлення і падрыхтоўкі сваіх заўваг даецца ўсяго пяць дзён. Што ж, дзякуй і на гэтым. 5 месяцаў і 5 дзён - вось тыя суадносіны роўнасці ў правах паміж грамадзянамі і адміністрацыямі ў Беларусі - усяго 155 дзён супраць 5 экстрэмальных, падчас якіх я, фактычна, павінен кінуць ўсе запланаваныя і тэрміновыя справы і займацца выключна гэтым неадкладным пытаннем. Суадносіны 31 да 1 - што тут можна казаць. Усё досыць паказальна», - адзначыў праваабаронца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках