27 красавiка 2024, Субота, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя адправіла авіяносец для вайны з «Ісламскай дзяржавай»

8
Францыя адправіла авіяносец для вайны з «Ісламскай дзяржавай»

Сёння раніцай у Персідскі заліў прыбыў французскі авіяносец «Шарль дэ Голь».

Першыя знішчальнікі Rafale ў панядзелак раніцай ужо вылецелі з палубы авіяносца ў кірунку Ірака. Раней самалёты выляталі з французскай вайсковай базы ў ААЭ. Прыбыццё авіяносца значна скароціць шлях, які даводзілася пераадольваць знішчальнікам да Ірака і Сірыі, паведамляе NEWSru Israel са спасылкай на AFP.

Прадстаўнік мінабароны Францыі заявіў, што авіяносец пачынае ўдзельнічаць у аперацыі супраць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» на тэрыторыі Ірака, паведамляе BBC.

Тыдзень таму тэрарысты апублікавалі відэазапіс з пагрозамі ў адрас Францыі і Бельгіі, заявіўшы пра намер учыніць новыя тэракты ў гэтых краінах. Паводле сцвярджэння кіраўніцтва ІД, у Бельгіі і Францыі знаходзяцца «закансерваваныя» ячэйкі тэрарыстаў, гатовыя пачаць дзейнічаць адразу пасля атрымання загаду.

«Шарль дэ Голь» з'яўляецца адзіным дзейсным авіяносцам ВМС Францыі. Гэта першы французскі надводны баявы карабель, які мае атамную сілавую ўстаноўку. Уведзены ў эксплуатацыю ў 2001 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках