28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэцяй ахвярай тэракту ў Харкаве стаў 15-гадовы падлетак

3
Трэцяй ахвярай тэракту ў Харкаве стаў 15-гадовы падлетак

Сёння стала вядома пра смерць трэцяй ахвяры ўчорашняга тэракту ў Харкаве.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе гарадской рады.

Лекары змагаліся за жыццё 15-гадовага падлетка, які ўчора запаў у кому, аднак безвынікова. Сёння ён сканаў.

Нагадаем, 22 лютага ля харкаўскага Палаца спорту адбыўся выбух, у выніку якога на месцы загінулі двое ўдзельнікаў патрыятычнага маршу - падпалкоўнік міліцыі Вадзім Рыбальчанка і грамадскі актывіст Ігар Талмачоў. Яшчэ каля 10 пацярпелых былі шпіталізаваныя.

Паводле факту выбуху распачатая крымінальная справа (ч.3. арт.258 Крымінальнага кодэкса Украіны, тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей). Паводле звестак СБУ, інструкцыі і зброя для ўчынення выбуху былі атрыманыя з Расеі.

У Харкаўскай вобласці 23 лютага абвешчаны Днём жалобы па загінулых у выніку тэракту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках