27 красавiка 2024, Субота, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італійскі фатограф апублікаваў фотасэсію з палярным мядзведзем

7

Незвычайныя здымкі італіец зрабіў падчас падарожжа ў Канаду.

Італійскі фатограф Альбэрта Паніца падчас падарожжа ў канадскую правінцыю Манітоба сфатаграфаваў унікальныя кадры, на якіх выяўленыя палярныя мядзведзі. Мужчына падабраўся да жывёліны на максімальна блізкую дыстанцыю, каб захаваць яе эмоцыі, піша The Daily Mail.

Альбэрта распавёў выданню, што часам адлегласць паміж ім і дзікім мядзведзем была ўсяго тры метры. І хоць яго перапаўняў страх, фатограф паставіў перад сабой мэту зняць звера ў фотасэсіі, піша korrespondent.net.

Паніцэ здолеў не толькі сфатаграфаваць самотнага мядзведзя, але і зрабіць некалькі кадраў бойкі паміж двума раз'юшанымі самцамі.

Адзначым, што белыя мядзведзі вельмі агрэсіўныя жывёлы, якія сягаюць вагай да 800 кілаграм.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках