28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Марыупаль рыхтуецца да расейскага ўварвання

11
The Washington Post: Марыупаль рыхтуецца да расейскага ўварвання

Масты на падыходах да партовага горада замінаваныя, а байцы "Азова" рыхтуюцца да баёў.

Пасля таго, як прарасейскія тэрарысты разам з расейскімі жаўнерамі парушылі замірэнне на мінулым тыдні і захапілі Дэбальцава, жыхары Марыупаля сталі баяцца, што іх горад на чарзе.

Аб гэтым піша карэспандэнт Карун Демірджан на старонках The Washington Post, які дадае, што ў горадзе пачалася падрыхтоўка да магчымага нападу баевікоў некалькі месяцаў таму. На ўсіх дарогах у горад размешчаныя блок-пасты. Масты, якія вядуць у Марыупаль з усходу, замінаваныя. Іх узарвуць, як толькі стане вядома, што тэрарысты набліжаюцца. У некалькіх раёнах горада таксама тэстуюць сірэны супрацьпаветранай трывогі, піша zn.ua.

Напружанне ўзрасло на фоне атакі прарасейскіх баевікоў на вёску Шырокіна, размешчаную крыху больш чым за 14 кіламетраў ад Марыупаля. Мясцовая ўлада спрабуе развеяць паніку і запэўнівае, што шлях тэрарыстаў у горад "будзе не простым", а мясцовыя сілы не дазволяць ператварыць яго ў Дэбальцава. У гэты ж час, Пятро Гук, які загадвае падмацаваннем для батальёна "Азоў" у Марыупалі, заклікае жыхароў станавіцца добраахвотнікамі.

"Калі гэта наш дом, мы павінны быць гатовыя абараняць яго са зброяй у руках", - сказаў Гук.

Ён таксама прызнаўся, што батальён цяпер рыхтуецца да баёў на вуліцах Марыупаля. Карэспандэнт піша, што гарадская адміністрацыя выразна выступае за адзінства Украіны і падтрымлівае ўладу ў Кіеве. У гэты ж час, у горадзе ёсць жыхары, якія сустракалі б прарасейскіх тэрарыстаў.

Пра гэта распавёў дарадца былога губернатара Данецкай вобласці Канстанцін Батожскі. Ён таксама кажа, што раней спрабаваў дамовіцца, каб вайна не зачапіла Марыупаль. Але цяпер гэтыя дыпламатычныя каналы закрыліся.

"Захад не разумее, наколькі далёка ўсё зайшло. Цяпер пытанне толькі ў тым, ці падтрымае Захад Украіну ў супрацьстаянні супраць Расеі", - сказаў Батожскі.

У пятніцу прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск паабяцаў, што ЕЗ хутка абмяркуе "далейшыя крокі" для стрымлівання Расеі. І пакуль што адзінае, на што адважыўся Захад - гэта эканамічныя санкцыі, хоць Украіна просіць абарончае ўзбраенне. У штабе АТА таксама паведамлялі, што баевікі нарошчваюць сілы на Марыупальскім кірунку, магчымы наступ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках