28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас тэракту ў Харкаве выбухнула проціпяхотная міна

9
Падчас тэракту ў Харкаве выбухнула проціпяхотная міна

Тратылавы эквівалент выбуху - 2 кілаграмы.

Падчас тэракту ў Харкаве 22 лютага выбухнула проціпяхотная міна.

Пра гэта сёння, 23 лютага, падчас прэс-канферэнцыі паведаміў пракурор Харкаўскай вобласці Юрый Данільчанка, паведамляе прэс-служба Харкаўскй гарадской рады.

Ён адзначыў, што тратылавы эквівалент выбуху - 2 кг. Яе заклалі ўночы, у перыяд з 1.00 да 4.00 раніцы. Праваахоўнікі маюць довады гэтага факту, піша РБК-Украіна.

Данільчанка адзначыў, што каля суду выбухнула самаробная прылада, якая была менш магутнай, чым тая, што была падарваная на пр. Маршала Жукава. Частку аскепкаў міны прыняў на сябе аўтамабіль "Газэль", які праязджаў міма, гэта зменшыла колькасць пацярпелых.

Са слоў намесніка генеральнага пракурора Украіны Уладзіміра Гузыра, існуюць дзве версіі таго, што здарылася. Паводле першай, тэракт ўчынены для дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне арганізацыяй "Харкаўскія партызаны", згодна з другой, тэракт учыніла іншая арганізацыя, але таксама з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі.

Нагадаем, паводле звестак гарадской рады, пры выбуху ў Харкаве 22 лютага пацярпелі 5 непаўналетніх.

У харкаўскай лякарні хуткай дапамогі ім. Мяшчанінава сёння памёр 15-гадовы падлетак, які пацярпеў падчас выбуху каля Палаца спорту 22 лютага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках