28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На 1000 мужчын у Беларусі прыпадае 1150 жанчын

45
На 1000 мужчын у Беларусі прыпадае 1150 жанчын

Паводле папярэдніх звестак дэмаграфічнай статыстыкі, у Беларусі ў 2014 годзе на 1000 мужчын прыпадала 1150 жанчын.

У Беларусі, як і ў свеце агулам, штогод хлопчыкаў нараджаецца больш, чым дзяўчынак. На 1000 народжаных хлопчыкаў прыпадае 936 дзяўчынак, паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.

На пачатак гэтага года колькасць мужчын склала 4 млн 409,5 тысяч чалавек або 46,5% насельніцтва краіны. Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва - гараджане.

Нягледзячы на тое, што колькасць жанчын перасягае колькасць мужчын, ва ўзроставай групе да 34 гадоў назіраецца дэфіцыт нявестаў.

У 2014 годзе ў шлюб уступілі 83,9 тысяч мужчын. Мужчыны пераважна ствараюць сем'і ва ўзросце 25-29 гадоў (32,6% шлюбаў) і 20-24 гадоў (26,2%). Пры гэтым упершыню стварыла сем'і 61 тысяча мужчын, з іх 610 мужчын ва ўзросце больш як 50 гадоў.

Сярэдні ўзрост жаніха пры ўступе ў першы шлюб у 2014 годзе склаў 27,4 года, у паўторны шлюб - 40,6 года. Для параўнання: у 2010 годзе сярэдні ўзрост жаніха пры ўступленні ў першы шлюб складаў 26,5 года, у паўторны шлюб - 40,1 года.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках