28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Нямогласць Захаду надае смеласці сілам хаосу

2
The Times: Нямогласць Захаду надае смеласці сілам хаосу

Пуцін бярэ пад увагу глыбокае нежаданне спыняць ягоную агрэсію.

"Мы назіраем глабальны катаклізм, у выніку якога ўзвышаюцца імпэрыі (расейская і кітайская), а таксама ісламскія плямёны, якія няўхільна закасоўваюць нацыянальную дзяржаву. Для свабоды і дэмакратыі ва ўсім свеце гэта будзе мець згубныя наступствы, - прагназуе калумністка The Times Мэлані Філіпс (пераклад - InoPressa.ru). - Перад абліччам гэтых жахлівых падзей Захад не ў змозе нават усвядоміць сапраўдную прыроду і разгон паўсталай перад ім пагрозы, не кажучы ўжо пра тое, каб змагацца за палітычны лад, веру ў які ён гэткім трагічным чынам страціў".

"Калі расейскія самалёты на мінулым тыдні з'явіліся ля ўзбярэжжа Карнуола, ВПС Вялікабрытаніі давялося ўзнімаць у паветра знішчальнікі з Лінкольншыра. Прэм'ер-міністр жа адмахнуўся ад гэтай чарговай правакацыі, заявіўшы, што ніякай "асаблівай рэакцыі "яна не патрабуе", - нагадвае Філіпс. На ейную думку, гэта выяўленне "вайсковай і палітычнай нямогласці".

"Прэзідэнт Пуцін, гэты новаз’яўлены цар Расеі, не толькі бярэ пад увагу глыбокае нежаданне NATO спыняць ягоную агрэсію, але амаль напэўна адзначае больш глыбінны працэс. Гаворка ідзе пра прагрэсіўную эрозію самой ідэі нацыянальнай дзяржавы і пэрспэктыву вяртанне да стану сусветнага бязладдзя, які існаваў у перыяд да новага часу, - працягвае яна. - Толькі нацыянальная дзяржава, падваліны якой былі закладзеныя Вэстфальскай мірнай умовай 1648 года, праз аб'яднанне грамадзян нацыянальнай ідэнтычнасцю спараджае дэмакратыю. Гэтая гарантыя тэрытарыяльнай цэласнасці дазваляе падтрымліваць міжнародны парадак".

"Арабскаму свету гэтая мадэль была прышчэпленая пасля Першай сусветнай вайны, калі Вялікабрытанія і Францыя падзялілі Блізкі Усход, стварыўшы штучныя дзяржавы, такія як Ірак, Сірыя і Лібан. Цяпер, калі гэтыя дзяржавы бурацца, арабскі свет ператварыўся ў тэатр ваенных дзеянняў, найбольш імаверным скуткам якіх будзе вяртанне да спаборных племянных анклаваў", - прагназуе аўтар.

"Гэтым хаосам карыстаецца Іран. Ён нястомна павялічвае ўласную ісламскую імпэрыю", - адзначае Філіпс. На ейную думку, гэтаму спрыяе тая акалічнасць, што "Амэрыка за прэзідэнтам Абамам адмовілася ад сваёй гістарычнай ролі паліцыянта і гаранта сусветных вольнасцяў". Са слоў самога Абамы Філіпс робіць выснову, што адбылося гэта праз нейкі комплекс гістарычнай віны, "веру Захаду ў свой першародны грэх... Праз дзесяцігоддзі ён паўтарае самому сабе, што заходнія народы з прыроды сваёй расісты і каланіялісты... Вайна дзеля абароны народа ўспрымаецца як атавізм, адсоўванне ў менш асвечаную эпоху... Адпаведна, нават не падлеглыя абмеркаванню праграмы накшталт іранскай апакаліптычны вайны з Захадам былі пераасэнсаваныя і прынятыя за ідэалагічныя плыні, з якімі магчымыя кампрамісы. Гэта катастрафічным чынам адбілася на культурах, у якіх кампрамісы ўважаюцца за прыкметы слабасці. Раз захады вайсковага характару былі выключаныя з інструмэнтара, узварушыліся тыя, хто бачыць у Захадзе саспелы плод, які трэба толькі сарваць".

За "размываннем ахвоты Захаду абараняць дэмакратыю і народы" ўважліва сочыць не толькі арабскі свет, але і Расея з Кітаем, развівае сваю думку Філіпс. "Яны перакананыя, што могуць запоўніць гэты вакуум, пашыраючы свае сфэры ўплыву аж да аднаўлення расейскай і кітайскай імпэрый", - мяркуе яна.

Фота з архіву AP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках