5 траўня 2024, Нядзеля, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» - самы папулярны клуб КХЛ

4
Менскае «Дынама» - самы папулярны клуб КХЛ

Самым папулярным клубам Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) стала менскае «Дынама», матчы якога ў сярэднім наведвалі 14120 гледачоў.

Як паведамляе «Р-Спорт», другое месца ў наведвальнасці заняў пецярбургскі СКА (12125), трэцяе - пачатковец лігі «Ёкерыт» з Хельсінкі (10932). Матчы чэмпіянату ў сярэднім наведвалі 6422 чалавекі, што на 5,2 адсоткі вышэй за леташні паказчык лігі (6080).

Паводле статыстыкі, КХЛ устанавіла ў гэтым сезоне рэкорд сярэдняй наведвальнасці матчаў рэгулярнага чэмпіянату, які ўпершыню перавысіў адзнаку 6,4 тысячы гледачоў. У розыгрышы адбылося 840 матчаў, якія ў суме наведалі 5 394 632 гледачы. Упершыню ў гісторыі лігі падчас сезону быў перавышаны пяцімільённы парог сумарнай наведвальнасці гульняў «рэгуляркі».

Матчы плей-оф Кубка Гагарына пачнуцца 27 лютага. Фінальная серыя адбудзецца ў красавіку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках