Спецслужбы ЗША папярэдзілі аб новай пагрозе з Расеі
3- 27.02.2015, 9:07
- 49,991
Спецслужбы ЗША ацэньваюць пагрозу кібератакі з Расеі як больш сур'ёзную, чым уважалася раней.
Пра гэта заявіў дырэктар нацыянальнай разведкі Джэймс Клэпер, паведамляе BBC.
Са слоў Клэпера, міністэрства абароны Расеі фармуе падраздзяленне, якое зможа кіраваць прапагандай і заражаць шкоднаснымі праграмамі кампутарныя сістэмы апанентаў.
Кітай таксама ўяўляе істотную пагрозу. Такія краіны, як Іран і Паўночная Карэя, у сваю чаргу, маюць «менш тэхнічных магчымасцяў, але, верагодна, больш разбуральныя намеры», заявіў Клэпер камітэту сената ва ўзброеных сілах.
Клэпер падкрэсліў, што, хоць улады ЗША гадамі папярэджвалі аб магчымым «кібер-армагедоне», які можа парушыць працу фінансавых інстытутаў і адключыць электрастанцыі, цяпер спецслужбы факусуюцца пераважна на нападах дробнага і сярэдняга ўзроўню.
З цягам часу кумулятыўны эканамічны эфект ад шматлікіх невялікіх нападаў стане адчувальным для эканомікі і нацыянальнай бяспекі, адзначыў Клэпер.