Францыя і Нямеччына склікаюць экстраннае пасяджэнне Рады бяспекі ААН аб Украіне
8- 27.02.2015, 9:39
- 17,187
РАда бяспекі ААН у пятніцу, 27 лютага, правядзе экстраннае пасяджэнне аб сітуацыі ва Украіне.
На ім будуць абмеркаваныя пытанні рэалізацыі менскіх пагадненняў, паведамляе ZN.ua.
Ініцыятарамі экстранага склікання Рады бяспекі ААН выступілі Нямеччына і Францыя. На пасяджэнні з інфармацыяй пра вайну ва Украіне выступяць прадстаўнікі АБСЕ з справаздачамі аб выкананні менскіх пагадненняў.
Частка выступу прадстаўнікоў АБСЕ са справаздачай будзе публічна даступная, але самі абмеркаванні будуць праводзіцца за зачыненымі дзвярыма.
2 сакавіка дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў правядуць сустрэчу ў Жэневе, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне.