Чатыры мадэлі Infiniti запісалі сінгл даўжынёй у тры хвіліны (Відэа)
3- 27.02.2015, 10:50
- 6,748
Блізкаўсходняе падраздзяленне кампаніі Infiniti запісала музычны трэк пад назвай Chromatic, які складзены з гукаў аўтамабіляў японскай маркі.
Аўтарам кампазіцыі стаў выканаўца, які выступае пад псеўданімам Megadon Betamax.
У запісе трэка ўзялі ўдзел чатыры мадэлі «Інфініці» - сядан Q50, красоверы QX60 і QX70, а таксама пазадарожнік QX80. Музыкі ўсталявалі побач з аўто мікрафоны і запісалі розныя гукі - ад стуку па колавых дысках да грукату, які чутны пры закрыцці капота. Гукі змікшавалі і наклалі на музыку ў стылі lounge, піша motor.ru.
Як растлумачылі ў кампаніі, такі маркетынгавы ход зроблены для дэманстрацыі таго, што Infiniti з'яўляецца «аўтамабільнай маркай, якая імкнецца ламаць звыклыя нормы і можа сумяшчаць несумяшчальнае».