Польскія фермеры заблакавалі рух цягнікоў з Варшавы ў Менск
1- 27.02.2015, 14:39
- 19,663
Фермеры-пратэстоўцы ў Польшчы на некалькі гадзін спаралізавалі рух на чыгуначнай лініі Варшава - Менск.
Пацярпелыя ад уведзенага Расеяй прадуктовага эмбарга фермеры незадаволеныя адсутнасцю дапамогі ад уладаў, піша РБК.
Акцыя пратэсту польскіх фермераў, якія ператнулі чыгунку на маршруце Варшава - Менск - Масква, пачалася ў пятніцу прыкладна а 10:00 мясцовага часу (12:00 менскага). Фермеры плануюць не прапускаць цягнікі цягам некалькіх гадзін. Акцыя аграрыяў праходзіць на адцінку чыгуначнай дарогі побач з горадам Седльцэ. У ёй бяруць удзел фермеры, якія пацярпелі ад уведзенай Расеяй забароны на ўвоз прадуктаў харчавання. Фермеры абураныя тым, што ўлады Польшчы не падтрымліваюць іх. Мерапрыемства арганізавала Польскага аб'яднанне прафзвязаў фермераў і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
У выпадку, калі ўрад не пагодзіцца з патрабаваннямі пратэстоўцаў, арганізатары маюць намер паўтарыць акцыі з блакаваннем адцінкаў чыгункі на наступным тыдні.