29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ перахапіла інструкцыі Суркова тэрарыстам у Данбасе

10

Памочнік прэзідэнта РФ накіроўвае тэрарыстычным арганізацыям ДНР і ЛНР указанні датычныя іх рэакцыі на дзеянні афіцыйнай улады Кіева.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка, прадэманстраваўшы фрагмент цыркуляра, датаванага лютым 2015 года, паведамляе «Украинская правда».

У гэтым дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца пра тое, што пастанова аб запрашэнні ва Украіну міратворчага кантынгенту ААН супярэчыць замірэнчым дамоўленасцям.

Інструкцыя напісаная амаль тымі словамі, якія потым агучылі ў сваіх каментарах лідары баевікоў на сваіх медыярэсурсах.

«Менавіта такімі цыркулярамі гэты грамадзянін РФ парушае законы і нашай дзяржавы, і, дарэчы, законы сваёй уласнай краіны», - заявіў Налівайчанка.

Акрамя таго, са слоў Налівайчанкі, СБУ прадаўжае збіраць довады датычнасці Суркова да кіравання групоўкамі спецслужбаў ФСБ, якія супрацоўнічалі з былым кіраўніцтвам СБУ падчас падзей на Еўрамайдане.

«У прыватнасці ўстаноўлена, што ў студзені 2014 групоўкай ФСБ, якая працавала ў СБУ і сустракалася з былым кіраўніцтвам дзяржавы і ўрада, кіраваў высокапастаўлены генерал з мянушкай Джала. Гэтая група, як і іншыя, каардынавалася тым самым грамадзянінам РФ 1964 нараджэння», - заявіў кіраўнік СБУ.

Як вядома, кіраўнік СБУ Налівайчанка абвінавачвае памочніка прэзідэнта Расеі Уладзіслава Суркова ў кіраўніцтве снайперскімі групоўкамі замежнікаў на Майдане Незалежнасці ў лютым 2014 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках