Супрацоўнікі АМАПу атрымліваюць па 30 мільёнаў?
64- 27.02.2015, 19:12
- 100,878
Міліцыянты пахваліліся затрыманым апазіцыянерам сваімі заробкамі.
Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывіст Алег Корбан.
«Дарэчы, ведаеце, колькі ўлады плацяць сілавікам, сярод іншага, АМАПу? У мінулую пятніцу, калі была затрыманая група нашых актывістаў, байцы гэтай службы з гонарам распавядалі аб сваіх заробках - у краіне крызіс, заробкі працоўным зніжаюць, а ў іх вось яны ідуць угору. Дык вось плацяць ім - 30 мільёнаў. Нармальна?»- пытаецца ён.
Многія каментатары ўважаюць такі заробак за нерэальны і разглядаюць такія заявы супрацоўнікаў АМАПу як жарт.