24 красавiка 2024, Серада, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Данбасе працягваюць перагрупоўку сіл

Тэрарысты ў Данбасе працягваюць перагрупоўку сіл

Асабліва актыўна перагрупоўка сілаў праводзіцца на Алчэўска - Стаханаўскім участку, Данецкім і Марыупальскім кірунках.

Баевікі працягваюць перагрупоўку сваіх сіл і сродкаў, паралельна актыўна аднаўляючы баяздольнасць шэрагу фармаванняў, якiя мелі ў папярэдніх баях адчувальныя страты. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Паводле ягонай інфармацыі, асабліва актыўна перагрупоўка сілаў тэрарыстаў праводзіцца на Алчэўса - Стаханаўскім участку, Данецкім і Марыупальскім кірунках.

Прынамсі, у раёне Алчэўска зафіксаванае перасоўванне да лініі судакранання 28 транспартных адзінак з асабістым складам і боепрыпасамі ў суправаджэнні 6 адзінак браняванай тэхнікі.

У Данецку адзначаецца перакіданне папаўнення для бандфармаванняў, якія дзейнічаюць у Пятроўскім і Куйбышаўскім раёнах горада (да 20 аўтамабіляў з жывой сілай прыбыло з боку н.п.Снежнае). Таксама адзначаецца перакідка да ўчастку Пяскі - Аўдзееўка некалькіх мінамётных падраздзяленняў (усяго 18 мінамётаў). На Данецкім кірунку фіксуецца рост актыўнасці дыверсійна-разведвальных груп (ДРГ) праціўніка.

Тэрарысты актыўна маскіруюць перамяшчэнне бронетэхнікі і артылерыі. У раёне Яленаўка - Стэпавае адзначаюцца манеўры групы бронетэхнікі (8 адзінак, З якіх 4 - танкі). Прынамсі, баевікі праводзяць дэманстратыўны адвод гэтай тэхнікі з пазіцый у тыл у дзённы час, вяртанне на пазіцыі ў цёмны час сутак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках