19 красавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці з Надзеяй Саўчанкай пройдзе ў Варшаве

Акцыя салідарнасці з Надзеяй Саўчанкай пройдзе ў Варшаве

Акцыя адбудзецца на Замкавай плошчы Варшавы 1 сакавіка. Пачатак - а 13:00.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары акцыі.

«Надзея Саўчанка - украінская лётчыца, незаконна змешчаная ў турму ў Расеі, працягвае галадоўку на працягу больш чым 70 дзён. У яе не засталося фізічнай змогі, але засталася моц духу. На пытанне суддзі, ці мае яна пажаданні, украінка адказала: «Жадаю, каб у жыхароў Расеі з'явілася сумленне».

Мы маем сумленне. Выйдзем 1 сакавіка на Замкавую плошчы ў Варшаве, каб выказаць сваю салідарнасць з Надзеяй Саўчанкай», - заклікаюць яны.

Арганізатары акцыі запрашаюць на яе палякаў, украінцаў, беларусаў і прадстаўнікоў іншых народаў, якім пагражае Расея Пуціна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках