20 красавiка 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Данецкам забілі ўкраінскага журналіста

7

У выніку абстрэлу ў населеным пункце Пяскі пад Данецкам загінуў фатограф украінскай газеты «Сегодня» Сяргей Нікалаеў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце выдання.

«Рэдакцыя газеты «Сегодня» і сайта Segodnya.ua смуткуе і выказвае самыя глыбокія спачуванні сваякам і блізкім загінулага. Сяргей быў выдатным фатографам і аддаваў усяго сябе працы», - заявілі ў рэдакцыі.

Пра гэта стала вядома на фоне паведамленняў аб зніжэнні інтэнсіўнасці абстрэлаў у зоне канфлікту.

Нагадаем, што 26 лютага сілы антытэрарыстычнай аперацыі пачалі адвядзенне цяжкага ўзбраення ад лініі размежавання ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках