5 траўня 2024, Нядзеля, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаная ў дзяржаўнай здрадзе расейка вызваленая са следчага ізалятара

18
Абвінавачаная ў дзяржаўнай здрадзе расейка вызваленая са следчага ізалятара

Следства пастанавіла змяніць меру стрымання са змяшчэння ў следчым ізалятары «Ляфортава» на падпіску аб нявыездзе.

Адвакаты абвінавачанай у дзяржаўнай здрадзе жыхаркі Вязьмы Святланы Давыдавай не выключаюць, што падзея звязаная з шырокім грамадскім розгаласам вакол справы іхняй падабароннай: подпісы ў ейную абарону ўжо вывучаюць у Крамлі, паведамляе «Коммерсантъ».

Пра тое, што Святлану Давыдаву маюцца вызваляць, ейныя адвакаты даведаліся знянацку. Раніцай у аўторак адвакат Сяргей Бадамшын сустрэўся са сваёй падабароннай у ізалятары «Ляфортава» для кароткай гутаркі, пасля чаго адправіўся ў іншых справах. Пасля абеду яму і другому абаронцу Івану Паўлаву раптам затэлефанаваў следчы ФСБ Міхаіл Свіналуп, які вядзе справу аб здрадзе, і паведаміў, што пад 17:00 яны абодва павінны прыехаць у ізалятар «Ляфортава». Больш спадар Свіналуп абаронцам нічога тлумачыць не стаў.

Як высветлілася на сустрэчы, следчы прыняў пастанову вызваліць спадарыню Давыдаву з-пад варты. Яна вызваленая пад падпіску аб нявыездзе. Нагадаем, раней абарона прасіла следчых разгледзець магчымасць перавесці спадарыню Давыдаву пад хатні арышт ці пад падпіску аб нявыездзе. Для гэтага ініцыятыўная група, якая складаецца ў тым ліку з актывістаў праваабарончай арганізацыі «Русь сидящая», нават гатовая былі заарандаваць ёй кватэру ў Маскве.

На думку адвакатаў абвінавачанай у дзяржаўнай здрадзе, да такой пастановы следчага Свіналупа падштурхнуў грамадскі розгалас, які выклікаў арышт жыхаркі Вязьмы. У адміністрацыю прэзідэнта РФ ужо перададзена больш за 40 тысяч подпісаў у абарону Давыдавай.

Нагадаем, шматдзетная маці з Вязьмы была затрыманая 21 студзеня паводле падазрэння ў парушэнні арт.275 КК РФ (дзяржаўная здрада). Паводле звестак ФСБ, у красавіку 2014 года яна неаднаразова паведамляла ў амбасаду Украіны аб магчымай адпраўцы байцоў вайсковай часткі № 48886 ГРУ, размешчанай побач з ейным домам у Вязьме, у Данецк для ўдзелу ў баявых дзеяннях. Пра гэта, як гаворыцца ў ейнай крымінальнай справе, Давыдавай стала вядома ад аднаго з вайскоўцаў. Сустрэўшы байца ў маршрутцы, яна пачула, як ён праз тэлефон распавядаў, што яго разам з таварышамі са службы «невялікімі групамі ў цывільным адзенні» адпраўляюць «да мяжы», а зброю «дадуць ужо на месцы». Давыдава, якая з'яўляецца актыўнай супраціўніцай баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, разважыла, што гаворка ідзе менавіта аб удзеле байцоў ГРУ ў спецаперацыях пад Данецкам. Паводле даведкі Генштаба, што фігуруе ў крымінальнай справе, такім чынам Святлана Давыдава нібыта раскрыла дзяржаўную таямніцу, паведаміўшы аб самім факце перасоўвання расейскіх вайскоўцаў па тэрыторыі РФ іншай дзяржаве.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках