У вадаём ля Нацыянальнай бібліятэкі трапіў мазут
2- 5.02.2015, 11:00
- 8,067
У Менску адбыўся выцек нафтапрадуктаў у Сляпянскую водную сістэму.
Ліквідаваны выцек нафтапрадуктаў у Сляпянскую водную сістэму ў Менску. Як паведамляе прэс-служба МНС, 4 лютага а 15.04 паступіла паведамленне пра тое, што адбываецца выцяканне мазуту ў акваторыю канала Сляпянскай воднай сістэмы ў раёне праспекта Незалежнасці. Пасля прыбыцця да месца выкліку аператыўнай групы сталічнага ўпраўлення МНС назіралася выцяканне нафтапрадуктаў з калектара ў канал Сляпянскай воднай сістэмы дыяметрам блізу 80 см, піша БелаПАН.
Для ліквідацыі таго, што адбылося было арганізаванае ўзаемадзеянне з камунальнымі службамі горада, гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі і камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама рэспубліканскім цэнтрам аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Работнікамі МНС у акваторыі канала ніжэй па плыні былі ўсталяваныя дзве загароды. У калодзежы ліўневай каналізацыі вышэй месца заканчэння ў канал ўсталявалі пнеўматычную заглушку.
Падчас разбору і папярэдняга лабараторнага аналізу было ідэнтыфікавана рэчыва- этылен-прапіленавы каўчук, які выкарыстоўваецца ў будаўніцтве ў якасці гідраізаляцыі.
Работнікамі «Рэмаўтадару» Першамайскага раёна Менска праведзеныя работы ў адпампоўцы забруджанай вады з калодзежаў ліўневай каналізацыі, для чаго прыцягвалася пяць адзінак тэхнікі.
«Менскводаканал» а 15.45 спыніў помпу на берагавой помпавай станцыі, а пазней былі засунутыя дновыя засаўкі на другім каскадзе Сляпянскай воднай сістэмы. Аварыя была лакалізаваная а 17.30.
Работнікі Мінскага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адабралі пробы вады з акваторыі канала ў раёне аварыі для аналізу на забруджванне нафтапрадуктамі. Вынік паказаў перавышэнне ўтрымання нафтапрадукта ў вадзе ў 23,3 разы.
Расследаванне абставінаў таго, што адбылося праводзіць Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэта.
На 10.00 5 лютага запланавана выязное пасяджэнне камітэта ў НС пры адміністрацыі Першамайскага раёна на месцы здарэння.
Фота: МНС