Макей ляціць у Бэрлін і Мюнхэн
8- 5.02.2015, 12:25
- 8,850
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 5-8 лютага зробіць візіт у Бэрлін і Мюнхэн.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, паведамляе БелТА.
5 лютага адбудзецца сустрэча Макея з прадстаўнікамі нямецкіх дзяржаўных органаў, дзелавых колаў і экспертнай супольнасці.
Ён таксама возьме ўдзел у 51-й Мюнхэнскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі і правядзе двухбаковыя сустрэчы «з мэтай абмеркавання пытанняў развіцця палітычных і гандлёва-эканамічных стасункаў як з Нямеччынай, так і з іншымі замежнымі партнёрамі Беларусі».
Фота: Reuters