Рыяна зладзіла заплыў з акуламі
6- 5.02.2015, 14:11
- 20,767
Хто сказаў, што быць знакамітасцю - лёгка і бяспечна?
Толькі зірніце на апошнюю фотасесію Рыяны - дзеля эфектных здымкаў для сакавіцкага нумара часопіса Harper's Bazaar спявачцы прыйшлося паплаваць з акуламі, піша "Сплетник".
"Потым гэта здарылася... Дзякуй Harper's Bazaar за такую захапляльную фотасесію!" - падпісала здымак Рыяна, на якім яна знаходзіцца ў метры ад велізарнай драпежнай рыбы.
Акрамя таго, знакамітасць падзялілася са сваімі падпісантамі ў сацыяльных сетках бэкстэйдж-відэа, якое даводзіць, што кадр, апублікаваны перад гэтым, зусім не мантаж.