На мяжу з Польшчай перакідваюць вайсковую тэхніку (Відэа)
8- 5.02.2015, 14:51
- 52,339
Гарадзенец зрабіў відэа, як па чыгунцы перавозяць вялікую колькасць вайсковай тэхнікі.
Відэа было апублікаванае 2 лютага. У каментары да відэа ён піша "Па рэйках у бок Польшчы".
Хутчэй за ўсё, перавозка вайсковай тэхнікі была звязаная са сканчэннем збораў вайскоўцаў. У Гародні, дзе базуецца 6-я брыгада, праводзілі вайскоўцаў дадому. Падраздзяленні, якія бралі ў іх удзел, вярнуліся ў пункты пастаяннай дыслакацыі, піша сайт 015.by.