4 траўня 2024, Субота, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Польшчы патрабуе ад Гулякі тлумачэння

5
Амбасадар Польшчы патрабуе ад Гулякі тлумачэння

Амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешку Шарэпку нічога не вядома пра факты нібыта здзяйснення святарамі, грамадзянамі Польшчы, правапарушэнняў на тэрыторыі Беларусі.

Як заявіў кіраўнік польскай дыпмісіі 5 лютага на брыфінгу ў Гомелі, «у вас і ў нас царква - гэта трошкі асобная дзяржава, і мы не бярэм ніякага ўдзелу тут, гэтым займаецца нунцый Ватыкана і кіраўніцтва вашай Каталіцкай царквы». «Я чакаю ад спадара Гулякі інфармацыі - пра якіх канкрэтна ксяндзоў ён казаў у сваім выступе», - сказаў Лешэк Шарэпка.

БелаПАН нагадвае пра тое, што нядаўна ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, а затым і Аляксандр Лукашэнка публічна выказалі прэтэнзіі да польскіх святароў, якія служаць у Беларусі. «Некаторыя ксяндзы з Польшчы спрабуюць займацца палітыкай. Ім не падабаецца наша краіна, нашы законы, кіраўніцтва... Ёсць і такія парушэнні, як правядзенне набажэнстваў па-за тымі рэгіёнамі, дзе канкрэтнаму замежнаму ксяндзу было дазволена служэнне... Ёсць і факты адміністрацыйных правапарушэнняў, якія здзяйсняюць, перш за ўсё, ксяндзы з Польшчы», - выказаўся 22 студзеня Леанід Гуляка.

Каталіцкія біскупы Беларусі выказалі заклапочанасць з нагоды агучаных абвінавачванняў, якія палічылі неабгрунтаванай абразай Каталіцкай царквы і распальваннем міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці. Біскупы таксама звярнуліся да Гулякі з просьбай падаць канкрэтныя факты што да выказаных абвінавачванняў і з прапановай у будучыні прадметна абмяркоўваць такія праблемы непасрэдна з імі.

Лешэк Шарэпка 5 лютага наведвае Гомель. З ягоных слоў, галоўная мэта візіту - адкрыццё выставы «Андрэй Струміла. Жывапіс», якая арганізаваная пры садзейнічанні Польскага інстытута ў Менску. Экспазіцыя будзе адкрытая ў музеі гомельскага Палаца Румянцавых і Паскевічаў. Таксама кіраўнік дыпламатычнага ведамства сустрэўся з кіраўніцтвам вобласці і горада і правядзе адкрытую дыскусію са студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках