Прэзідэнт Польшчы будзе балатавацца на другі тэрмін
1- 5.02.2015, 18:11
- 3,822
Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў пра намер балатавацца на другі тэрмін на травеньскіх выбарах.
Аб гэтым паведамляе Agence France-Presse.
Са слоў польскага лідара, ён натхнёны сваімі высокімі рэйтынгамі і перакананы ў поспеху на выбарах. Камароўскі абяцае абараніць канкурэнтаздольнасць і бяспеку Польшчы ў «гэты неспакойны час».
Выступаючы перад нацыяй, 62-гадовы прэзідэнт заявіў, што будзе кампетэнтны ў ролі гетмана, бо ў 2000-2001 гадах быў міністрам абарона, піша gazeta.ru.
Паводле апытанняў грамадскай думкі, за Камароўскага на выбарах у траўні 2015 прагаласуюць да 65% палякаў.
Фота: niezalezna.pl