19 красавiка 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: ЕЗ не пойдзе на кампраміс у пытанні суверэнітэту Украіны

1
Туск: ЕЗ не пойдзе на кампраміс у пытанні суверэнітэту Украіны

ЕЗ і ЗША павінны працягваць стаяць плячом да пляча ў падтрымцы ўкраінцаў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск у пятніцу ў Брусэлі на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, паведамляе УНІАН.

З ягоных слоў, ЕЗ і ЗША павінны працягваць стаяць плячом да пляча, падтрымліваючы ўкраінцаў. «Сітуацыя ва Украіне пагаршаецца з кожным днём. Як блізкія сябры і партнёры ЕЗ і ЗША павінны працягваць стаяць плячом да пляча, каардынуючы нашы намаганні і ўтрымліваючы ціск на Расею так доўга, як гэта будзе неабходна. Мы не ўспрымаем ніякага віду агрэсіі, асабліва агрэсіі адной дзяржавы супраць іншай», - падкрэсліў ён.

«Мы не можам пайсці на кампраміс што да незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - падкрэсліў прэзідэнт Еўрапейскай рады.

Як адзначыў ён, ЕЗ застаецца цалкам адданым працягу падтрымкі ўкраінцаў, дапамагаючы ім рэфармаваць краіну і стаць сучасным, багатым і дэмакратычным грамадствам. «Мы перажываем крытычны момант. У гэты ж дзень прэзідэнт Пуцін афіцыйна абвясціў анэксію Крыму. На жаль, сёння сітуацыя з'яўляецца яшчэ больш драматычнай, чым 11 месяцаў таму», - падкрэсліў Туск.

Раней Дональд Туск заявіў, што свет павінен узмацніць ціск на агрэсара ў асобе РФ, паколькі палітыка супакаення падахвочвае яе да большага гвалту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках