Нацбанк Украіны ўзняў курс даляра адразу на шэсць грыўняў
15- 6.02.2015, 17:59
- 33,702
Нацыянальны банк Украіны панізіў курс грыўні да 23,13 грыўняў за даляр, што на пяць з гакам грыўняў больш за паказчык папярэдняга дня.
Пра гэта сведчаць звесткі НБУ. Пры гэтым падчас таргоў на міжбанкаўскім рынку даляр падняўся да паказчыка 26,25 грыўні.
З пачатку 2015 курс даляра на міжбанку вырас на 19 адсоткаў. За ўвесь 2014 рост склаў 57 адсоткаў, піша Lenta.ru.
За апошнія дні грыўня абнаўляла мінімумы некалькі разоў. Яшчэ 3 лютага даляр быў 16 грыўняў.