20 красавiка 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель і Аланд прыбылі ў Маскву

8
Мэркель і Аланд прыбылі ў Маскву

Кіраўнікі Нямеччыны і Францыі маюць падаць Пуціну новы мірны план аб Украіне.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд прыбылі ў Маскву. Пра гэта паведамляе The Telegraph.

Нагадаем, кіраўнікі Нямеччыны і Францыі маюць падаць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну новы мірны план. Учора план быў пададзены прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, піша liga.net.

Парашэнка адзначыў, што новы план адраджае надзею на спыненне агню.

Паводле некаторых звестак, план прадугледжвае змену лініі размежавання ў параўнанні з тым, што было ўзгоднена ў Менску ўвосень летась - на карысць ваеўнікоў. Акрамя таго, план прадугледжвае вялікую аўтаномію для тэрыторый, якія кантралююцца ваеўнікамі пры падтрымцы Крамля.

Фота з архіву

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках