4 траўня 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даражэць будуць усе прадукты

54
Даражэць будуць усе прадукты

Нават беларуская гародніна на 80% складаецца з імпарту.

З 3 лютага беларускія прадукты могуць даражэць у залежнасці ад таго, якая доля імпарту закладзеная ў іх кошце. Ёсць, да прыкладу, у айчыннай лядоўні ўвезеныя з Еўропы дэталі - значыць, кошт можна падняць толькі на іх і не больш чым на адсотак росту курсу даляра ці еўра ў параўнанні з 18 снежня.

Але і ва ўсіх беларускіх прадуктах доля імпарту таксама ёсць. Прычым падлічыць, колькі яна складае ў кошце канкрэтнага памідора або пачку ёгурту, шматлікія вытворцы пакуль не могуць, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- У каўбасных вырабах, вэнджаніне, паўфабрыкатах доля імпарту складае каля 30%, - кажуць на прадпрыемстве, якое займаецца вырабам мясных прадуктаў. - Сюды ўваходзяць кампаненты, якія ў Беларусі проста не вырабляюцца: бялковая сыравіна для кармоў, дабаўкі і спецыі для каўбас, упаковачныя матэрыялы.

Ва ўсіх прадпрыемстваў, якія працуюць з вытворчасцю мясных вырабаў, адсотак імпартных складнікаў будзе прыблізна такім. Хоць усё залежыць ад глыбіні апрацоўкі. Калі прадпрыемства выпускае на продаж тушкі або мяса, то доля імпарту ў кошце будзе меншай. Там харчовыя дабаўкі ўжо не патрэбныя.

- Мы дакладнымі падлікамі пакуль не займаліся. Гэта наогул складана зрабіць, бо тавар у нас сезонны, а фактар сезоннасці ў пастановах не прапісаны, - кажа эканаміст аднаго з агракамбінатаў, які займаецца вырошчваннем гародніны. - Але, калі прыкінуць, то ў кошце канчатковай прадукцыі не імпартны складнік - гэта толькі заробкі работнікаў, яны займаюць каля 20%. Усё астатняе мы купляем за мяжой: і насенне, і ўгнаенні, нават чмялёў для апылення. У Беларусі іх разводзяць, але яны апыляюць не так добра, выгадна купіць за мяжой.

Як падаражэе?

Выкажам здагадку, кілаграм агуркоў каштуе 50 тысяч. Калі доля імпарту ў ім складае 80% (гэта значыць 40 тысяч ад агульнага цэнніка), то і падняць кошт можна толькі на гэтыя 40 тысяч. Прычым не больш чым на 42% (на столькі вырас курс даляра на сённяшні дзень у параўнанні з 18 снежня мінулага года, ужо заўтра гэты адсотак можа змяніцца). Атрымліваецца, пры такім раскладзе кілаграм агуркоў павінен каштаваць не больш за 66800 рублёў. Аднак трэба ўлічваць яшчэ і тое, што падымаць кошт можна толькі на тыя кампаненты, якія завезлі ў Беларусь пасля 18 снежня. Атрымоўваецца, што на адной градцы агуркі могуць каштаваць па-рознаму, калі адну палову апрацавалі сродкамі, увезенымі да 18 снежня, а другую - сродкамі, увезенымі пасля.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках