4 траўня 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хабл» сфатаграфаваў рэдкую касмічную з'яву

9

Арбітальны тэлескоп Hubble атрымаў унікальныя здымкі Юпітэра ў момант рэдкай падзеі - праходжання адразу трох спадарожнікаў планеты-гіганта (Каліста, Еўропа, Ія) па яе дыску.

Усе гэтыя чальцы касмічнай «світы» Юпітэра належаць да ліку так званых Галілееўскіх спадарожнікаў - самых буйных месяцаў планеты-гіганта, адкрытых яшчэ ў 17-м стагоддзі Галілея Галілеем. Яны досыць часта праходзяць па дыску Юпітэра, і навукоўцы карыстаюцца такімі «рандэву» для вывучэння складу і фізічных уласцівасцяў атмасфер Галілееўскіх спадарожнікаў і назіранняў за планетай-гігантам, паведамляе РІА Новости.

З іншага боку, «патройныя сустрэчы» Юпітэра і яго найбуйнейшых месяцаў адбываюцца вельмі рэдка, адзін ці два разы за дзесяцігоддзе. У канцы студзеня «Хабл» прадставіўся ўнікальны шанец сфатаграфаваць такое рэдкае рандэву планеты-гіганта і яе світы і перадаць фатаграфіі на Зямлю. Як адзначаюць астраномы, якія назіралі за гэтым феноменам, «сустрэча» планет доўжылася каля 40 хвілін, пакуль самы «хуткі» са спадарожнікаў Юпітэра, Ія, не пакінуў межаў яго дыска.

Два Галілееўскія спадарожнікі Юпітэра, Еўропа і Ганімед, цягам апошніх гадоў прыцягваюць пільную ўвагу астрабіёлагаў і планетолагаў, якія падазраюць, што ў падлёдных акіянах гэтых планет можа хавацца пазаземнае жыццё.

Для праверкі гэтых тэорый да Юпітэра цягам найбліжэйшых гадоў адправяцца адразу некалькі апаратаў - праектаваны зонд НАСА «Еўропа-Кліпер», а таксама расейска-еўрапейская міжпланетная станцыя JUICE, якая ўжо будуецца, і расейскі праект «Лаплас-П», які шмат гадоў знаходзіцца ў падвешаным стане.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках