3 траўня 2024, Пятніца, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: У барацьбе з сепаратыстамі ва Украіне неабходна выкарыстоўваць усе інструменты

5
NATO: У барацьбе з сепаратыстамі ва Украіне неабходна выкарыстоўваць усе інструменты

У Данбасе склалася крытычная сітуацыя.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што на ўсходзе Украіны склалася крытычная сітуацыя і таму важна цалкам падтрымліваць новы мірны план, ініцыяваны канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам.

У кулуарах Мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі Столтэнберг падкрэсліў, што калі новае замірэнне ў Данбасе будзе ўзгодненае, то за яго выкананнем трэба будзе сачыць, каб не дазволіць прарасейскім сепаратыстам перагрупавацца і пераўзброіцца, паведамляе Deutsche Welle.

"Выключна важна мець эфектыўную сістэму маніторынгу і паклапаціцца аб тым, каб рэжым спынення агню выконваўся", - сказаў генеральны сакратар NATO.

Са свайго боку галоўнакамандуючы войскамі Паўночнаатлантычнага альянсу ў Еўропе Філіп Брыдлаў, выступаючы на мюнхенскім форуме, заявіў, што ў барацьбе з сепаратыстамі ва Украіне неабходна выкарыстоўваць "усе наяўныя інструменты".

"Захад спрабуе прымяняць дыпламатычныя і эканамічныя захады, каб зрабіць ціск на Пуціна, аднак калі гэтыя захады не прыносяць вынікаў, то, імаверна, неабходна выкарыстоўваць усе інструменты, якія маюцца ў распараджэнні, не выключаючы заведама і звычайных сродкаў", - сказаў амерыканскі генерал. Пры гэтым Брыдлаў не ўдакладніў, ці мае ён на ўвазе пастаўкі зброі ўкраінскаму войску.

Нагадаем, кіраўнікі Нямеччыны і Францыі 6 лютага прадстаўлялі ў Маскве новы мірны план. Перамовы доўжыліся больш за пяць гадзін. 5 лютага мірны план абмяркоўваўся на сустрэчы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з лідарамі Францыі і ФРГ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках