3 траўня 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інданэзіі прапала судна з 200 пасажырамі

У Інданэзіі прапала судна з 200 пасажырамі

Сілы бяспекі Інданэзіі другі дзень правяраюць інфармацыю аб імавернай катастрофе судна з меркаванай назвай «Тарун Макмур».

Яно ішло з Парэ-Парэ (правінцыя Паўднёвы Сулавесі) у порт Танджунг (правінцыя Усходні Калімантан), паведамляе ў суботу, 7 лютага, інданэзійскі партал навінаў Detiknews. На борце зніклага цеплахода, паводле наяўнай інфармацыі, было 197 пасажыраў, паведамляе РБК.

«Відавочна, што судна выйшла з Парэ-Парэ без рэгістрацыі ў порце. Ніводзін карабель на маршруце Парэ-Парэ -Танджунг не носіць такое імя», - заявіў Хэндры Садзірман (Hendra Sudirman), кіраўнік пошукава-выратавальнай службы інданэзійскага порта Балікпапан.

Ратавальнікі звязаліся з іншым партамі і нават вайскова-марской базай Сенгата, каб праверыць інфармацыю аб судне. Аднак ніхто не мае афіцыйнай інфармацыі пра «Тарун Макмур». «Нават дзіўна, адкуль наогул з'явілася інфармацыя аб яго знікненні», - кажа Хэндры.

Але ратавальнікі гатовыя шукаць судна пры з'яўленні першай жа праверанай і пацверджанай інфармацыі.

На маршруце Парэ-Парэ -Танджунг апошнімі днямі назіраецца моцная непагадзь. Спецыялісты не выключаюць, што калі такое судна сапраўды было, то пры такой хвалі яно магло пайсці на дно.

Фота: Vinoth Chandar/flickr.com

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках