3 траўня 2024, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другакласніца з Магілёва сабрала 1,4 тоны макулатуры

15
Другакласніца з Магілёва сабрала 1,4 тоны макулатуры

Дзяўчынка кажа, што рабіла гэта, каб дапамагчы прыродзе.

- Мы праводзілі агульнашкольную акцыю ў зборы макулатуры «Выратуй дрэва», у якой удзельнічалі ўсе класы. Звычайна клас збірае 20 - 100 кілаграмаў макулатуры, але дзякуючы Ефрасінні Варапаевай 2-і «У» пабіў усе рэкорды - дзяўчынка здала амаль 1,4 тоны! - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» дырэктар магілёўскай СШ №8 Аляксандр Корзун.

Сама Ефрасіння прызнаецца, што макулатуры было так шмат, што яе даводзілася вазіць у школу на мікрааўтобусе.

- У нас ёсць вялікі аўтамабіль, але нават у яго ўсё не ўлезла, - успамінае дзяўчынка.

- Адны мы б не справіліся, звярнуліся па дапамогу да сяброў, - прызнаецца яе мама Святлана Міхайлаўна. - Мы прадпрымальнікі, і ў нас застаецца шмат кардоннай тары. Як толькі мы даведаліся пра акцыю, наважылі яе не выкідваць, а здаваць. Мэты перамагчы мы перад сабой не ставілі - проста здавалі макулатуру.

Фота маленькай дзяўчынкі і амаль паўтары тон макулатуры бацькі не зрабілі.

- Не фатаграфавалі, бо не бачым у гэтым нічога звышнатуральнага, - тлумачыць мама. У школе абяцаюць узнагародзіць 2-і «У» за рэкорд, але Ефрасіння прызнаецца, што рабіла гэта не дзеля падарункаў. - Мне проста хацелася дапамагчы прыродзе, - кажа другакласніца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках