4 траўня 2024, Субота, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава заняла чацвёртае месца на этапе Кубка свету

21
Домрачава заняла чацвёртае месца на этапе Кубка свету

Беларуская біятланістка заняла чацвёртае месца ў спрынтэрскай гонцы на этапе Кубка свету ў чэшскім Новэ Месце.

Дар'я Домрачава дапусціла два (1+1) пудлы на агнявых рубяжах і саступіла лідарцы гонкі 23 секунды, піша БелаПАН.

Пераможцай стала Лаўра Дальмаер з Нямеччыны, гэта ейная першая перамога ў асабістых гонках. Другое месца заняла ейная сяброўка з каманды Францыска Хільдэбранд, якая саступіла ўсяго 1 секунду. Трэцяй стала Вераніка Віткова з Чэхіі (13,9). На агнявых рубяжах немкі адстраляліся чыста, чэшка дапусціла адное пудла на першай стральбе.

Усе беларускія біятланісткі, якія ўзялі ўдзел у спрынце, кваліфікаваліся ў заўтрашнюю гонку пераследу: Ірына Крыўко заняла 14-е месца (0+0; 55,3), Надзея Скардзіна - 16-я (1+0; 57,7), Надзея Пісарава - 22-е (0+1; 1: 07,4), Анастасія Дубарэзава - 57-е (2+2; 2: 41,2).

Сёння ў Новэ Месце адбудзецца яшчэ мужчынскі спрынт на 10 км.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках