4 траўня 2024, Субота, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Расея заплаціць вялікую плату ў выпадку далейшай агрэсіі

46
Джон Кэры: Расея заплаціць вялікую плату ў выпадку далейшай агрэсіі

Масква павінна неадкладна адвесці цяжкае ўзбраенне і закрыць мяжу з Украінай.

Інакш ёй давядзецца заплаціць вялікую плату. Пра гэта па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым напісаў на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» дзяржсакратар ЗША Джон Кэры. Сустрэча адбылася на міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць у Мюнхене.

«На сустрэчы з міністрам замежных спраў Расеі Лаўровым падкрэсліў патрэбу неадкладнага аднаўлення спынення агню, адводу цяжкіх узбраенняў і закрыцця мяжы з Украінай», - напісаў ён.

«Я зноў даў ясна зразумець міністру замежных спраў Лаўрову, што дээскалацыя ў інтарэсах усіх. Расею будуць судзіць паводле яе дзеянняў. Давядзецца заплаціць вялікую плату, калі агрэсія будзе доўжыцца»- падкрэсліў Кэры.

Нагадаем, міністр замежных спраў Расеі і дзяржсакратар ЗША сустрэліся ў Мюнхене, дзе 7 лютага праходзіць міжнародная канферэнцыя аб бяспецы. Гэта першая сустрэча кіраўнікоў замежнапалітычных міністэрстваў дзвюх краін у гэтым годзе.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках