4 траўня 2024, Субота, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адзначыў гадавіну Алімпіяды ў Сочы з Колем

86

7 лютага ў Сочы адзначылі гадавіну з пачатку ХХII зімовых Алімпійскіх Гульняў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Крамля.

У палацы зімовага спорту «Айсберг», прайшло святочнае лядовае шоў «Год пасля Гульняў», якое наведалі кіраўнікі РФ, Беларусі і Кыргызстана Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, Алмазбек Атамбаеў. На трыбунах таксама былі старшыня ўрада Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, міністр спорту Віталь Мутко, старшыня Каардынацыйнай камісіі МАК Жан-Клод Кілі, выканаўчы дырэктар Алімпійскіх Гульняў МАК Жыльбэр Фелі. Мяркуючы са здымкаў, апублікаваных прэс-службай, Лукашэнка ўзяў з сабой у Сочы сына Мікалая.

Нагадаем, паводле звестак СМІ, сёння беларускі дыктатар правядзе перамовы з прэзідэнтам Расеі.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках