4 траўня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калумбійскія паўстанцы запрасілі «Міс Сусвету» на перамовы з уладамі

3
Калумбійскія паўстанцы запрасілі «Міс Сусвету» на перамовы з уладамі

Паўстанцкая групоўка ФАРК запрасіла пераможцу конкурсу «Міс Сусвету» Паўліну Вэгу дапамагчы ім весці перамовы з урадам.

У сваёй заяве, змешчанай у інтэрнэце, паўстанцы абвясцілі, што калумбійка сама згадвала аб такой магчымасці падчас барацьбы за перамогу ў конкурсе. Яны не ўдакладнілі, як менавіта Вэга зможа дапамагчы перамоўнаму працэсу, які працягваецца ўжо блізу двух гадоў, перадае BBC.

Пакуль што здалелі ўзгадніць толькі некалькі пунктаў, і перамовы ў Гаване яшчэ далёкія да заканчэння.

Паўліна Вэга пакуль не адказала на запрашэнне.

У сваіх інтэрв'ю 22-гадовая калумбійка казала пра палкае жаданне ўбачыць супакой у Калумбіі.

У заяве паўстанцы ФАРК вітаюць ахвоту Вэгі прыехаць у Гавану: «Мы запрашаем вас ажыццявіць ваш візіт, каб мы змаглі распавесці вам аб хадзе мірных перамоў».

Групоўка ФАРК вядзе барацьбу супраць калумбійскіх улад з 1964 года. За гэты час у Калумбіі ў выніку грамадзянскай вайны загінула блізу 220 тысяч чалавек, збольшага цывільных жыхароў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках