4 траўня 2024, Субота, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Лукашэнка падзякавалі адзін аднаму

53

Беларускі дыктатар сустрэўся з прэзідэнтам РФ у Сочы.

У Менску 11 лютага плануецца правесці сустрэчу ў «нармандскім фармаце» датычную Украіны. З просьбай аб арганізацыі дапамогі ў яе правядзенні да Аляксандра Лукашэнкі звярнуўся сёння прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы, паведамляе БелТА.

Уладзімір Пуцін праінфармаваў Лукашэнку аб тым, што напярэдадні гэтай сустрэчы завяршылася ягоная размова з калегамі з Кіева, Бэрліна і Парыжа, у так званым нармандскім фармаце. «Мы дамовіліся аб тым, што пастараемся арганізаваць сустрэчу ў такім фармаце ў Менску. Будзем арыентавацца на сераду, калі дагэтуль атрымаецца ўзгадніць шэраг пазіцый, якія мы апошнім часам інтэнсіўна абмяркоўвалі», - адзначыў кіраўнік расейскай дзяржавы.

«Я прасіў бы вас дапамагчы нам правесці гэтую сустрэчу так, як вы рабілі гэта дагэтуль, ласкава падаўшы менскую пляцоўку для сустрэчы на экспертным узроўні», - сказаў Уладзімір Пуцін, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі.

«Я папярэджаны. Пётр Парашэнка патэлефанаваў мне некалькі хвілін таму», - адзначыў Лукашэнка.

«Я запэўніваю вас, што дзеля таго, каб было спакойна ў нашым з вамі агульным доме, усё ж такі гэта не чужыя нам людзі ў Данецку, Данбасе, ва Украіне, мы будзем у Беларусі рабіць усё для таго, каб выйсці з той сітуацыі, у якую яны патрапілі», - сказаў беларускі кіраўнік.

«Можаце не турбавацца за мерапрыемствы ў Менску, - адзначыў Лукашэнка. - Мы арганізуем ўсе, прыязджайце».

Уладзімір Пуцін таксама падзякаваў Лукашэнку «за дзеянні ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне».

Ён таксама адзначыў, што на сустрэчы з беларускім калегам будуць абмеркаваныя пытанні развіцця інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку ў рамках «саюзнай дзяржавы», ЕАЭС.

Беларускі кіраўнік таксама выказаў падзяку расейскаму прэзідэнту.

«Дзякуй, Уладзіміру Уладзіміравічу, за запрашэнне, дзякуй за тое, што мне надарылася трошкі перадыхнуць у гарах, падыхаць свежым паветрам», - заявіў ён.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках