4 траўня 2024, Субота, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар Макейн заклікаў неадкладна даць Украіне зброю

27
Сенатар Макейн заклікаў неадкладна даць Украіне зброю

Старшыня камітэта ўзброеных сілаў Сенату ЗША Джон Макейн заклікаў неадкладна даць Украіне зброю.

Пра гэта ён заявіў падчас выступу на Мюнхэнскай канферэнцыі аб бяспецы, паведамляе «5 канал».

Макейн падкрэсліў, што ўкраінцы не просяць сусветную супольнасць ваяваць у гэтай вайне, яны толькі заклікаюць дапамагчы ім абараніць сябе.

«Калі мы дапаможам Украіне нанесці ўдар па расейскім сілам, якія захапілі іх краіну, як доўга зможа прэзідэнт Пуцін весці вайну, існаванне якой адмаўляе? Менавіта таму мы павінны даць украінцам зброю для абароны. Пуцін не хоча дыпламатычнага развязання, ён хоча кантраляваць Украіну, гэтак жа як і некаторых іншых суседзяў», - сказаў сенатар ЗША.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках