4 траўня 2024, Субота, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATA створыць у Сафіі каардынацыйны цэнтр

1
NATA створыць у Сафіі каардынацыйны цэнтр

Каардынацыйны цэнтр NATA колькасцю 40 чалавек будзе створаны ў сталіцы Балгарыі, Сафіі.

Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны Мікалай Ненчаў у інтэрв'ю Балгарскаму нацыянальнаму радыё, піша «Еўрапейская праўда».

«Няма ніякай падставы для хвалявання. Гэта частка звычайных мерапрыемстваў у рамках Альянсу», - сказаў Ненчаў.

Ён адзначыў, што палову са штата новага цэнтра будуць складаць балгарскія вайскоўцы. Са слоў Ненчава, Балгарыя мае намер умацоўваць калектыўную абарону Альянсу, у сувязі з чым будуць прынятыя далейшыя крокі ў рэалізацыі Плана гатоўнасці да дзеянняў NATA.

«Гэты план забяспечвае адаптацыю NATA да новых патрабаванняў бяспекі і выклікаў, якія існуюць сёння», - дадаў ён.

Нагадаем, NATA павялічыць колькасць сумесных сіл рэагавання з 13 да 30 тысяч вайскоўцаў, створыць новае падраздзяленне хуткага рэагавання для абароны дзяржаў-сябраў альянсу, а таксама шэсць камандных пунктаў ва Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках