4 траўня 2024, Субота, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На eBay выстаўленыя ўнікальныя фотаздымкі касцёла ў Лагойску

10

Фотаздымкі касцёла, разбуранага ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, знойдзеныя на аўкцыёне eBay.

Аб гэтым піша чытач выдання «Наша нiва».

«На днях на інтэрнэт-аўкцыёне www.ebay.de наткнуўся на ўнікальныя здымкі лагойскага касцёла Святога Казіміра, пасля вайны ён быў разбураны савецкімі ўладамі, - піша ён. - Наткнуўся цалкам выпадкова, бо прадавец ніяк не пазначыў лакацыі. Імавернасць, што іх знойдуць зацікаўленыя, набліжаецца да нуля.

Менавіта таму наважыў звярнуцца да «Нашай Нівы». Вельмі хацелася б, каб гэтыя здымкі вярнуліся ў Беларусь да нашых краязнаўцаў. Вось спасылка на зборку з 5 здымкаў коштам усяго 13,99 еўра».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках