4 траўня 2024, Субота, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Федэральнага рэзерву ЗША: Грэцыі давядзецца сысці з еўразоны

16
Экс-кіраўнік Федэральнага рэзерву ЗША: Грэцыі давядзецца сысці з еўразоны

Былы кіраўнік Федэральнага рэзерву ЗША Алан Грынспен папярэдзіў, што Грэцыі давядзецца выйсці з еўразоны.

У інтэрв'ю BBC ён сказаў, што не бачыць, хто б мог захацець падперці кволую грэцкую эканоміку новымі пазыкамі.

Грэцыя хоча дамовіцца аб новых умовах выплаты сваіх замежных запазычанасцей, аднак Грынспен з гэтай нагоды сказаў наступнае: «Я не думаю, што гэтае пытанне можа быць развязанае без выхаду Грэцыі з еўразоны».

Раней міністр фінансаў Вялікабрытаніі Джордж Осбарн заявіў, што выхад Грэцыі выкліча ў Брытаніі «вялікі перапалох».

Алан Грынспен, які 19 гадоў узначальваў Федэральны рэзерв ЗША (1987-2006 гг.), з нагоды магчымага сыходу Грэцыі з еўразоны канстатаваў: «Не думаю, што гэта дапаможа ім або еўразоне агулам; проста з часам усе зразумеюць, што расстанне - гэта найлепшая стратэгія ў гэтым выпадку».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках