26 красавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консулу Украіны не атрымалася сустрэцца са сведкай забойства Нямцова

17
Консулу Украіны не атрымалася сустрэцца са сведкай забойства Нямцова

Дзяўчына знікла.

Консул Украіны ў Маскве Генадзь Брэскаленка паведаміў аб тым, што месца знаходжання грамадзянкі Украіны Ганны Дурыцкай, якая суправаджала расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова пад час забойства, пакуль невядомае.

Са слоў консула, які прыбыў у Следчы камітэт Расеі, сустрэцца з 23-гадовай дзяўчынай яму не ўдалося, паведамляе «Радио Свобода».

У той жа час народны дэпутат ад партыі «Народны фронт» Астап Семерак пацвердзіў, што пытанне пра месцазнаходжанне Ганны Дурыцкай знаходзіцца на кантролі ўкраінскага консула ў Маскве. Паводле слоў дэпутата, да яго звярнуліся сваякі дзяўчыны, якія сцвярджаюць, што не ведаюць, дзе яна цяпер знаходзіцца.

«Яна кажа, што яе павезлі на нейкую кватэру. Там ёсць ахова. Пакінуць гэтае памяшканне ёй не дазваляюць», - распавёў Астап Семерак са спасылкай на словы сваякоў дзяўчыны.

Дэпутат таксама адзначыў, што Ганна перыядычна выходзіць на сувязь, але не ведае, дзе яе трымаюць. Следчы камітэт Расеі пакуль інфармацыю не каментуе.

Барыса Нямцова забілі позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве недалёка ад Крамля. Паліцыя расследуе факт паводле артыкула пра забойства.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках