21 траўня 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ва ўдзельнікаў акцыі памяці Нямцова перапісалі імёны

12

Каля расейскай амбасады ў Менску прайшла акцыя памяці забітага ў Маскве палітыка Барыса Нямцова.

Паўтары дзясяткі чалавек адгукнуліся на заклік лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі прыйсці сёння а 15-й гадзін да амбасады Расеі ў Менску са свечкай і кветкамі, перадае «Радыё Свабода».

Большая частка ўдзельнікаў - гэта актывісты АГП.

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі свечкі на памяць пра забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова. Некаторыя ўдзельнікі акцыі хацелі запісаць словы спачування ў жалобную кнігу. Аднак высветлілася, што ў амбасадзе яе не існуе.

«Пакуль усё праходзіць без эксцэсаў, - паведаміла намесніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва. - Адзінае - пакутуюць журналісты. Амбасада забараніла здымаць нават саму працэдуру ўскладання кветак, не тое, што дыпламатычны будынак. І міліцыянты гэта вельмі пільна адсочваюць».

Праз некаторы час да амбасады пад'ехаў аўтобус з амонаўцамі. Аднак затрыманняў яны не праводзілі. Адзін з удзельнікаў акцыі сказаў, што чуў, як нехта з амонаўцаў казаў праз тэлефон: «Загаду на затрыманне мы не маем».

Ва ўдзельнікаў акцыі міліцыянты перапісалі прозвішчы.

Учора актывісты ўсклалі кветкі да амбасады РФ у Менску на памяць пра забітага Барыса Нямцова, пасля чаго правялі невялікі мітынг у Курапатах. У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі», руху салідарнасці «Разам», грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках