6 траўня 2024, панядзелак, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя Берасцейскай вобласці прапаноўвае абмежаваць продаж алкаголю

9
Міліцыя Берасцейскай вобласці прапаноўвае абмежаваць продаж алкаголю

Органы ўнутраных спраў Берасцейскай вобласці прапануюць абмежаваць продаж алкагольных напояў у начны час.

Ініцыятыву праваахоўнікаў агучыў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама Аляксей Левановіч падчас правядзення круглага стала, прысвечанага праблеме прафілактыкі п'янства і алкагалізму, паведамляе БелТА.

У абмеркаванні надзённай тэмы бралі ўдзел прадстаўнікі гандлю, органаў сацабароны, аховы здароўя і адукацыі. Удзельнікі круглага стала былі аднадушныя ў меркаванні: продаж спіртных напояў неабходна абмяжоўваць. «Мы прапануем абмежаваць продаж ўсёй алкагольнай прадукцыі, у тым ліку піва, з 22.00 да 8.00 у гандлёвых аб'ектах, у тым ліку размешчаных на аўтазаправачных станцыях. Абмежаванне павінна быць не ў асартыменце, а ў часе», - падкрэсліў Аляксей Левановіч.

На думку праваахоўнікаў, п'янства і алкагалізацыя насельніцтва з'яўляюцца адным з самых значных фактараў, якія негатыўна ўплываюць на крымінагенную сітуацыю ў рэгіёне. У 2014 годзе ў вобласці агульная колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, вырасла на 10,7%. У той жа час па рэспубліцы іх колькасць скарацілася больш чым на 8%. П'янымі грамадзянамі ўчыняецца кожнае трэцяе злачынства, у тым ліку звыш 90% забойстваў і 80% прынясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Штогод ад атручвання алкаголем памірае ў 1,5 разы больш жыхароў вобласці, чым іх гіне ў выніку злачынстваў. Узрасла і колькасць выяўленых фактаў незаконнага абарачэнню алкагольнай прадукцыі. Так, за 2014 на тэрыторыі вобласці праваахоўнікі канфіскавалі 2,3 тыс. л самагону, 48,5 тыс. л самагоннай брагі і 68,7 тыс. л фальсіфікаваных спіртных напояў.

Намеснік галоўнага лекара абласнога наркалагічнага дыспансэра Ігар Часныкоў у сваёй ацэнцы сітуацыі быў катэгарычны: начны рэжым продажу алкаголю адмоўна адбіваецца як на маладым, так і на дарослым пакаленнях. У рэгіёне на ўсіх відах наркалагічнага ўліку знаходзіцца больш за 40 тыс. чалавек. «Гэта прыкладна кожны трыццаты жыхар вобласці», - канстатаваў медык. Асноўная частка спажыўцоў алкаголю - людзі працаздольнага ўзросту. Непаўналетніх сярод іх больш за 2 тыс. У тым ліку аднаму непаўналетняму пастаўлены дыягназ «хранічны алкагалізм».

Начальнік упраўлення гандлю аблвыканкама Вадзім Краўцоў адзначыў, што яшчэ не так даўно на тэрыторыі вобласці функцыянавалі 36 24-гадзінных крамаў. Цяпер такіх засталося тры, і ўсе яны размешчаныя ў абласным цэнтры. Разам з тым большасць буйных гандлёвых аб'ектаў працуюць у начны час з розным рэжымам. «Нейкія абмежаванні павінны быць. Але тут, на мой погляд, не варта секчы з пляча. Поўнае закрыццё крамаў я ўважаю немэтазгодным. Можа быць, сапраўды трэба абмежаваць рэалізацыю алкаголю па цэнавым фактары, да паўтары базавых велічынь, а гэта 270 тыс. Другое: можна разгледзець пытанне аб пераводзе крам з 24-гадзіннага ў падоўжаны рэжым працы», - выказаў меркаванне кіраўнік гандлю.

Чакаецца, што пастанова аб агучанай праблеме будзе прынятая найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках