6 траўня 2024, панядзелак, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паборы ў школе: грошы, якія ніхто не кантралюе

74
Паборы ў школе: грошы, якія ніхто не кантралюе

«55 мільёнаў здалі, 29 яшчэ трэба».

«Учора на бацькоўскім сходзе даведалася, што бацькі ўсіх класаў з 1-га па 4-ты за гэты год ужо добраахвотна праспансавала гімназію на 55 млн. Але, вось, не хапае яшчэ 29 млн. Трэба нешта рабіць», - такая скарга ад маці школьніцы з'явілася ў сацсетках, паведамляе «Еврорадио».

У школе ж, пра якую ідзе гаворка гэта аспрэчваюць: «Грошы здаюць толькі добраахвотна, ніякія спісы вывешваць не маюць права. А грошы бацькоў - толькі сотая частка патрэбаў школы". Адміністрацыя запэўнівае, што школа будзе стаяць і без бацькоўскіх узносаў, дзякуючы дзяржаўнаму фінансаванню. Грошы бацькі здаюць - як ім хочацца.

Калі з мяне збіраюць грошы ў школе, як можна адмовіцца?

Паводле закона ўсе ахвяраванні на школу «добраахвотныя». Выбіваць іх прымусова ніхто не мае права. Усімі сродкамі займаецца нават не адміністрацыя школы, а "апякунская" рада. У палажэнні аб апякунскай радзе прапісана:

- Пастановы апякунскай рады носяць кансультатыўны і рэкамендацыйны характар

- Апякунская рада з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай садзейнічання ў забеспячэнні яе дзейнасці і развіцця.

Задачамі дзейнасці апякунскай рады з'яўляюцца:

- Садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнню якасці адукацыі;

- Садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

Хто кантралюе грошы, якія здаюць на школу бацькі?

Ніхто, акрамя апякунскай рады. Ні ва ўпраўленні адукацыі, ні ў міністэрстве не вядуць улік, колькі і на што здалі бацькі. Апякунская рада дае справаздачу толькі бацькам. Але пратакол пасяджэння апякунскай рады, дзе прапісаны марнаванні бацькоўскіх грошай можа прагледзець праверка. У трох раённых упраўленнях адукацыі, куды звярнулася радыё, не змаглі ўспомніць ні адной скаргі на паборы ў школе. Ва ўправах не ведаюць, колькі і на што здаюць бацькі. Не правяралі школьныя паборы і ў Генпракуратуры.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках